У Пінску аўтобус збіў жанчыну і сутыкнуўся з легкавіком
13.01.2017 18:06
—
Разное
Фота: gaibrest.by
У Пінску аўтобус збіў жанчыну і сутыкнуўся з легкавіком "Volkswagen Polo". Здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны раніцы ў пятніцу.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, пасажырскі аўтобус "МАЗ", якім кіраваў 55-гадовы мужчына, жыхар Лунінца, учыніў наезд на пешахода на скрыжаванні вуліц Брэсцкая і Чуклая. Жанчына пераходзіла вуліцу па рэгуляваным пешаходным пераходзе. Яна атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная ў Пінскую цэнтральную раённую бальніцу.
ДАІ праводзіць праверку. Вядома, што аўтобус з Лунінца не быў на маршруце.