У Мар'інай Горцы будуць судзіць групу рэкеціраў
12.01.2017 06:44
—
Разное
![У Мар'інай Горцы будуць судзіць групу рэкеціраў](http://www.21.by/pub/news/2017/01/1484203003311996.jpg)
Здымак з архіву.
У чацвер, 12 студзеня, у Мар'інай Горцы будуць судзіць вымагальнікаў грошай у мясцовых прадпрымальнікаў. Як паведамілі БЕЛТА ў Мінскім абласным судзе, на лаве падсудных — чатыры чалавекі. Траіх абвінавачваюць па некалькіх артыкулах, у тым ліку ў падрыхтоўцы выкрадання чалавека, яшчэ аднаго — у перавышэнні ўлады, злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.
Аднаго з пацярпелых рэкеціры збілі бітамі ў цэнтры горада, іншага завезлі на могілкі і прымусілі капаць сабе магілу, пасля чаго ён перадаў зламыснікам 22 тысячы долараў.