Падчас начнога пажару на "Нафтане" апёкі атрымаў рабочы
12.01.2017 07:45
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Падчас начнога пажару на "Нафтане" апёкі атрымаў рабочы. Пра гэта паведамляе тэлеканал АНТ. Здарэнне адбылося 11 студзеня. Спачатку паведамлялася, што падчас правядзення пуска-наладачных работ загарэлася калона К201 тэхналагічнай устаноўкі "Вісбрэкінг-тэрмакрэкінг". Узгаранне ліквідавалі супрацоўнікі МНС. На тэхналагічны працэс прадпрыемства здарэнне не паўплывала.
Цяпер жа высветлілася, што быў пацярпелы. У машыніста тэхналагічнай устаноўкі тэрмічны апёк твару, каленяў першай і другой ступеняў. Ад шпіталізацыі мужчына адмовіўся. Дарэчы, у ліквідацыі пажару ўдзельнічалі 30 адзінак тэхнікі.
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце ўзгарання выкіду паліва з калоны трубаправода. Па яе выніках стануць вядомыя прычыны здарэння.