У Расіі застрэліўся беларус — згуляў у "рускую рулетку"
10.01.2017 16:00
—
Разное

Здымак з архіву.
У Расіі застрэліўся беларус, ён няўдала згуляў у "рускую рулетку". Як інфармуе lenta.ru, 36-гадовы мужчына ўвечары 9 студзеня адпачываў у знаёмага ў падмаскоўнай вёсцы Цімоніна Валакаламскага раёна, і падчас распіцця алкагольных напояў дастаў сігнальны рэвальвер, перароблены пад стральбу баявымі патронамі. Ён некалькі разоў стрэліў у столь, пасля чаго прапанаваў знаёмаму згуляць у "рускую рулетку". Беларус раскруціў барабан на рэвальверы і стрэліў сабе ў скронь.
Праваахоўнікі знайшлі ў барабане рэвальвера чатыры страляныя гільзы і тры патроны. Па факце трагічнага здарэння праводзіцца праверка.