У Нацыянальным аэрапорце затрымалі мужчыну, якога шукалі за двайное забойства
10.01.2017 16:47
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі мужчыну, якога шукалі за забойства дзвюх жанчын у Дагестане. Ураджэнец Чачні спрабаваў выляцець у Стамбул.
Як інфармуе прэс-служба МУС, інфармацыю пра падазраванага беларускія праваахоўнікі атрымалі ад калегаў з Расіі. Затрыманне праводзілася ў зоне памежнага кантроля Нацыянальнага аэрапорта падчас пасадкі на рэйс. Вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю грамадзяніна Расіі.