У аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Псковам урэзалася фура
10.01.2017 07:30
—
Разное

Фота: allelets.ru
Увечары 9 студзеня на тэрыторыі Пскоўскай вобласці Расіі ў ДТЗ трапіў аўтобус з дзецьмі з Беларусі, піша nn.by. Фура "Рэно" не змагла затармазіць на дарозе і ўрэзалася ў аўтобус, які ехаў у адным з ёй напрамку.
У аўтобусе былі 41 дзіця і 12 дарослых. Дзеці вярталіся з Санкт-Пецярбурга пасля спартыўных спаборніцтваў. Паводле інфармацыі pln-pskov.ru, нязначныя траўмы атрымалі трое дзяцей і двое дарослых. Шпіталізацыя ім не спатрэбілася: неабходную дапамогу пацярпелыя атрымалі на месцы. Загінулых няма.