У Мінску з-за маразоў пацярпелі 73 чалавекі
09.01.2017 16:33
—
Разное

Фота: Fotolia
У Мінску ў перыяд з 6 да 9 студзеня з-за маразоў пацярпелі 73 чалавекі. У іх гіпатэрмія, абмаражэнні, галалёдныя траўмы (вывіхі, расцяжэнні, пераломы ног). 37 з іх шпіталізавалі, у тым ліку і адно дзіця. Пра гэта агенцтву "Мінск-навіны" паведаміў урач-метадыст Мінскага гарадскога цэнтра экстрэннай меддапамогі Мікалай Тукала. Паводле яго слоў, за некалькі дзён агулам да медыкаў звярнулася 116 чалавек, а сярод іх 5 дзяцей.
Як паведамляла Еўрарадыё, у Бабруйску ад моцнага марозу загінуў чалавек. Яго цела знайшлі раніцай 7 студзеня.