У Гродзенскім раёне перакуліўся малакавоз (фота)
09.01.2017 15:15
—
Разное

Фота: gaigrodno.by
У Гродзенскім раёне перакуліўся малакавоз. Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 8.30 на 119-м кіламетры аўтадарогі Р-41 (Парэчча — Слонім). Там у ДТЗ патрапілі Фольксваген і МАЗ.
Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, грузавік апынуўся ў кювеце і перакуліўся, частка малака з цыстэрны выцекла. Адзначаецца, што ніхто з кіроўцаў і пасажыраў сур'ёзных траўмаў не атрымаў.
ДАІ праводзіць расследаванне абставін ДТЗ.