У Бабруйску ад моцнага марозу загінуў чалавек
08.01.2017 16:54
—
Разное

У Бабруйску ад моцнага марозу загінуў чалавек. Яго цела знайшлі 7 студзеня пасля 10-й раніцы, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Паводле звестак Цэнтра экстранай медыцынскай дапамогі, у медустановы вобласці з холадавымі траўмамі звярнуліся 19 чалавек. Ва ўсіх адзначалася абмаражэнне канцавінаў або агульнае пераахаладжэнне. Пагрозы для жыцця ні ў кога няма. Семярых пацярпелых шпіталізавалі, сярод іх адно дзіця з Быхаўскага раёна.