У Мінску трамвай сышоў з рэек, людзей у салоне не было
06.01.2017 13:59
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У Мінску трамвай сышоў з рэек. Адбылося гэта раніцай 6 студзеня каля станцыі метро "Трактарны завод", калі трамвай заязджаў на кола для развароту на вуліцы Доўгабродскай. У той момант людзей у салоне не было, ніхто не пацярпеў.
Як інфармуе БЕЛТА, з-за здарэння быў спынены рух трамваяў № 3 і № 6. Паколькі трамвай ехаў на невялікай хуткасці, з рэек сышла толькі адна цялежка. Яе хутка паставілі назад на рэйкі і рух аднавіўся. Высвятляецца прычына здарэння.