Стала вядома, калі ў Беларусі пацяплее
Фота: БЕЛТА
Стала вядома, калі ў Беларусі пацяплее. Маразы ў нашай краіне аслабеюць толькі да сярэдзіны наступнага тыдня.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, у пятніцу чакаецца ўзмацненне маразоў. Удзень тэмпература паветра складзе ад мінус 16 да мінус 22 градусаў (у Гомельскай вобласці — 13-18 марозу). Уначы ў суботу і нядзелю прагназуецца да 20-27 градусаў са знакам мінус, а пры праясненнях — да мінус 32. У дзённыя гадзіны ў суботу, 7 студзеня, будзе 14-20 марозу, у нядзелю — 11-18 марозу. Пераважна без ападкаў.
У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ўначы будзе складаць ад мінус 13 да мінус 20 градусаў (пры праясненнях — да мінус 25), удзень — ад мінус 8 да мінус 15 (на Гомельшчыне — 3-7 марозу). У сераду, 11 студзеня, маразы пачнуць слабець. Калі ў начныя гадзіны чакаецца ад мінус 7 да мінус 14, то ў дзённыя — 5-12 марозу.