У Барысаўскім раёне забілі ігуменню праваслаўнага манастыра
06.01.2017 10:24
—
Разное
![У Барысаўскім раёне забілі ігуменню праваслаўнага манастыра](http://www.21.by/pub/news/2017/01/1483694918560209.jpg)
Фота: mlyn.by
У Барысаўскім раёне ў вёсцы Барань забілі ігуменню праваслаўнага Свята-Ксеніеўскага манастыра Васілісу. Пра гэта паведамляе сайт mlyn.by. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, забіла яе жанчына, якая прыходзіла ў манастыр дапамагчы па гаспадарцы. Следчы камітэт праводзіць расследаванне.
Вядома, што ігуменні Васілісе было 67 гадоў. Яна нарадзілася ў Чарнігаўскай вобласці Украіны. Кіравала манастыром з 2004 года.