Затрыманая падазраваная ў забойстве ігуменні праваслаўнага манастыра
06.01.2017 12:11
—
Разное
Ігумення Васіліса (справа). Фота: mlyn.by
Затрыманая падазраваная ў забойстве ігуменні праваслаўнага манастыра ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. Паводле яе слоў, у адносінах затрыманай прызначылі псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 5 студзеня. 67-гадовая ігумення Свята-Ксеніеўскага манастыра Васіліса памерла на месцы ад атрыманых цялесных пашкоджанняў. Па некаторых звестках, ва ўчыненні забойства падазраецца жанчына, якая прыходзіла ў манастыр дапамагчы па гаспадарцы.