У Мінску затрымалі жанчыну, якая захоўвала ў мыліцы наркотыкі

Источник материала:  
05.01.2017 17:18 — Разное
У Мінску затрымалі жанчыну, якая захоўвала ў мыліцы наркотыкі
Здымак з архіву.

У Мінску затрымалі жанчыну, якая захоўвала ў мыліцы наркотыкі. Як інфармуе Таццяна Абозная, афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС сталіцы, адбылося гэта на Кахоўскай вуліцы, дзе супрацоўнікі наркакантроля праводзілі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Высветлілася, што затрыманая 32-гадовая жанчына раней была асуджаная за незаконны абарот наркотыкаў. Быў праведзены асабісты ператрус, падчас якога і знайшлі схованку ў мыліцы (жанчына яе выкарыстоўвала з-за пашкоджання сцягна), а ў ёй пакецік з невядомым рэчывам. Экспертыза засведчыла, што гэта — асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP.

У адносінах жанчыны распачалі крымінальную справу, ёй пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Праваахоўнікі правяраюць датычнасць затрыманай да рэалізацыі псіхатропаў на тэрыторыі Цэнтральнага раёна Мінска.

←Сенатор-республиканец грозит России новыми санкциями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика