У Бабруйску аўтамабіль ДАІ выехаў на сустрэчную паласу і ўчыніў ДТЗ

Источник материала:  
04.01.2017 18:22 — Разное
У Бабруйску аўтамабіль ДАІ выехаў на сустрэчную паласу і ўчыніў ДТЗ
Фота: komkur.info

У Бабруйску аўтамабіль ДАІ выехаў на сустрэчную паласу і ўчыніў ДТЗ. Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны 4 снежня. З раніцы ў горадзе ішоў снегапад.

Як паведаміў газеце "Коммерческий курьер" начальнік АДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкама Віталь Паддубскі, кіроўца службовага аўтамабіля "Лада" "не ўлічыў умовы надвор'я і не выбраў бяспечную хуткасць руху". У выніку легкавік выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сустыкненне з "Сітраенам". Кіроўца апошняга аўтамабіля спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але не паспеў.
 
У аўтамабіля ДАІ разбіты задні бампер, крышка багажніка, заднія левае крыло і дзверы, дэфармаваны дах. З месца ДТЗ "Ладу" забраў эвакуатар. У "Сітраена" пашкоджанняў менш. Меддапамога кіроўцам і пасажырам не спатрэбілася. Праводзіцца праверка.

←IBU определился с пропиской юниорского ЧМ по биатлону, отнятого у России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика