У Беларусь прыйшоў цыклон Алекс
04.01.2017 08:59
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У Беларусі 4 студзеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Прычынай гэтага стаў цыклон Алекс, які прынёс у краіну моцны вецер і завіруху, інфармуе БЕЛТА.
Моцны снег і завею сіноптыкі абяцаюць сёння па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Магчымыя туман і галалёдзіца. Вецер чакаецца парывамі да 14 метраў за секунду, па паўднёвым захадзе — парывы будуць дасягаць 20 метраў за секунду. На шчасце, мароз будзе невялікім — 3-4 градусы ніжэй за нуль.
У Мінску ў раёне абеда снегапад можа сцішыцца, а тэмпература ўздымецца да -1. Але моцны вецер і вільготнасць прынясуць адчуванне дыскамфорту, таму адчувацца гэта будзе як -10 градусаў.