На пажары ў Мінску выратавалі мужчыну (фота)
04.01.2017 10:06
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
3 студзеня ў 23.22 сталічных ратавальнікаў выклікалі на пажар у двухпавярховым трохкватэрным жылым доме на вуліцы Айвазоўскага.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што з другога паверха ідзе дым. Як паведамляе прэс-служба МНС, гаспадыні дзвюх кватэраў пакінулі сваё жыллё самастойна яшчэ да прыезду ратавальнікаў.
У трэцяй кватэры ратавальнікі знайшлі на падлозе і вынеслі непрытомнага гаспадара — 47-гадовага мужчыну. Пасля гэтага яго шпіталізавалі з тэрмічным апёкам галавы, шыі, тулава 1-3-й ступені (15%), а атксама атручваннем прадуктамі гарэння.
Агонь пашкодзіў маёмасць і перакрыцці.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае карыстанне агнём пры курэнні ў нецвярозым стане.