У Баранавіцкім раёне кіроўца збіў пешахода і ўцёк з месца ДТЗ
03.01.2017 19:55
—
Разное
![У Баранавіцкім раёне кіроўца збіў пешахода і ўцёк з месца ДТЗ](http://www.21.by/pub/news/2017/01/1483471717211770.jpg)
Фота: advokat-centr.by
Нават наяўнасць некалькіх флікераў не дапамагла жанчыне пазбегнуць аўтамабільнага наезду. Як паведамляе сайт ДАІ Брэстчыны, ДТЗ адбылося 3 студзеня каля 8-й гадзіны раніцы ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна.
63-гадовая мясцовая жыхарка ішла па краі праезнай часткі па вуліцы Навагрудскай. У гэты час неўсталяваны кіроўца наехаў на яе, а потым уцёк з месца здарэння.
Паведамляецца, што жанчына атрымала перамом пляча і была шпіталізаваная. Падчас ДТЗ на ёй было некалькі святлоадбіўных элементаў.
Цяпер ДАІ шукае кіроўцу, які збіў жанчыну.