Яшчэ адно здарэнне з маршруткай, у Лідскім раёне пацярпелі трое чалавек

Источник материала:  
03.01.2017 13:37 — Разное
Яшчэ адно здарэнне з маршруткай, у Лідскім раёне пацярпелі трое чалавек
Фота: Fotolia

У Лідскім раёне маршрутка з'ехала з аўтадарогі ў кювет, пацярпелі трое чалавек. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, здарэнне адбылося 2 студзеня. Мікрааўтобус "Мерсэдэс" ехаў з Гродна ў Мінск. Падчас завяршэння абгону вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і маршрутка спачатку апынулася на абочыне, а пасля — у кювеце.

Дзве пасажыркі апынуліся ў бальніцы. Яшчэ адзін пацярпелы будзе праходзіць амбулаторнае лячэнне.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Полацкім раёне 2 студзеня вадзіцель маршруткі, якая ехала з Наваполацка ў Полацк, не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго яе вынесла на абочыну. Там яна сутыкнулася з прыпаркаваным пазадарожнікам. Мікрааўтобус перакуліўся на правы бок. На шчасце, людзі не пацярпелі.

←Беларуськалий в 2016 году произвел 10 миллионов тонн удобрений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика