Фотафакт: у Барысаве аўтамабіль Mazda Premacy разарвала на дзве часткі

Фота: vborisove.by
У Барысаве аўтамабіль Mazda Premacy практычна разарвала на дзве часткі. Здарэнне адбылося ўвечары 2 студзеня на ўчастку аўтадарогі, якая злучае трасы "Слабада — Навасады" і "Барысаў — Вялікае Стахава — Зембін". Легкавік вылецеў з праезнай часткі і сутыкнуўся з дрэвам. Кіроўца не пацярпеў, а пасажырку, якую з разбітага аўтамабіля вызвалілі ратавальнікі, шпіталізавалі, інфармуе ex-press.by.
БЕЛТА дадае, што 18-гадовы кіроўца не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль Mazda Premacy выехаў на сустрэчную паласу, а пасля і ў левы кювет. Мяркуецца, што ён няправільна выбраў хуткасць у тых умовах надвор'я. Хлопец быў цвярозы, ён і пасажырка былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Пацярпелай дзяўчыне 17 гадоў. Яна атрымала сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні.