Кіроўцу маршруткі, якая перакулілася ў Полацкім раёне, пакаралі

Источник материала:  
03.01.2017 11:44 — Разное
Кіроўцу маршруткі, якая перакулілася ў Полацкім раёне, пакаралі
Фота: vk.com/2gorodaby

Кіроўцу маршруткі, якая перакулілася ў Полацкім раёне, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, праводзіцца праверка. Пра гэта БЕЛТА паведаміў прадстаўнік ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Як інфармавала Еўрарадыё, увечары 2 студзеня мікрааўтобус, які з 16 пасажырамі ехаў з Наваполацка ў Полацк, занесла, і ён сутыкнуўся з прыпаркаваным пазадарожнікам (аўтамабіль зламаўся, яго кіроўца шукаў дапамогу). Маршрутка перакулілася на правы бок. Супрацоўнікі ДАІ аказаліся побач і дапамаглі пасажырам выбрацца з мікрааўтобуса праз дзверы кіроўцы. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

←Зарплаты в странах СНГ: размер, динамика. Ноябрь-2016

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика