На радзіме Лукашэнкі ў аршанца загарэўся аўтамабіль (фота)
02.01.2017 14:14
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
У вёсцы Александрыя ў Шклоўскім раёне адбыўся пажар аўтамабіля. Як паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўленне МНС, інцыдэнт здарыўся зранку 1 снежня.
Непрацуючы 32-гадовы аршанец прыехаў у Александрыю а 3-й гадзіне ночы. Ён прыпаркаваў свой аўтамабіль і забыўся заглушыць рухавік. Прыкладна ў 5.20 раніцы выпадковыя мінакі пабачылі дым з маторнага адсека "Опель-Амегі" і выклікалі ратавальнікаў. .
Агонь пашкодзіў рухавік і лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля. Пацярпелых няма.
Меркаванай прычынай пажару называюць механічнае разбурэнне вузлоў і дэталяў (няспраўнасць паліўнай сістэмы).
Александрыя — радзіма беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі.