У Мінску напалі на міліцыянера, спрабавалі забраць пісталет

Источник материала:  
02.01.2017 09:59 — Разное
У Мінску напалі на міліцыянера, спрабавалі забраць пісталет
Фота: Fotolia

У Мінску напалі на міліцыянера, спрабавалі забраць пісталет. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 1 студзеня. У міліцыю патэлефанавалі і паскардзіліся, што ў адной з кватэр жылога дома па праспекце Любімава шумна працягваецца адзначэнне навагодняга свята. Па гэтым адрасе быў адпраўлены сяржант міліцыі.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, сапраўды ў кватэры шумелі. Дзверы адчыніў п'яны мужчына, які на патрабаванне "перастаць перашкаджаць суседзям", нанёс міліцыянеру ўдары ў грудзі і па галаве, а пасля "паспрабаваў завалодаць табельнай зброяй міліцыянера". Сяржант зрабіў папераджальны стрэл, а пасля два стрэлы ў хулігана і параніў яго. Мужчыну шпіталізавалі. Быў шпіталізаваны і супрацоўнік міліцыі, які атрымаў пашкоджанні, у тым ліку чэрапна-мазгавую траўму. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў ці іншай асобе, якая ахоўвае правапарадак" (арт. 363 КК).

Як паведамляе БелаПАН, маці параненага не верыць, што яе 28-гадовы сын мог справакаваць інцыдэнт. Паводле яе слоў, ён адзін адчыняў дзверы, а за імі былі, як мінімум, двое міліцыянераў. Куля закранула сыну частку лёгкага, ён знаходзіцца ў шпіталі пад аховай у стабільна цяжкім стане. Маці да яго не пускаюць.

"Ежедневник" дадае, што паранены міліцыянерам мужчына працуе на "Кераміне". Новы год ён адзначаў разам з сябрамі і іх сем'ямі. На выклік сапраўды прыехалі, нібыта, некалькі міліцыянераў. Да разбіральніцтва падключыўся Следчы камітэт.

←"Корпоративы" советских времен: Новый год в трудовых коллективах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика