У мінскім метро загінула 51-гадовая жанчына
02.01.2017 12:00
—
Разное
Фота: ria.ru
У мінскім метро загінула 51-гадовая жанчына. Раніцай 2 студзеня яна ўпала з платформы на рэйкі, выратаваць яе не ўдалося. Трагічнае здарэнне адбылося на станцыі "Плошча Якуба Коласа", інфармуе партал tut.by. Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
Рух цягнікоў метрапалітэна быў прыпынены на 30 хвілін. Высвятляюцца абставіны здарэння.