У Чавусах на рынку гарэў павільён з птушынымі паўфабрыкатамі

Источник материала:  
01.01.2017 14:58 — Разное
У Чавусах на рынку гарэў павільён з птушынымі паўфабрыкатамі

У Чавусах перад новым годам здарыўся пажар на мясцовым рынку — гарэў павільён, дзе прадаюць птушыныя паўфабрыкаты пад брэндам “Пятруха”. Інфармацыя пра ўзгаранне паступіла ў экстраныя службы 31 снежня ў 19.59. На момант прыбыцця выратавальнікаў, аднапавярховы павільён гарэў адкрытым полымем.

У выніку здарэння пашкоджаная ўнутраная аздоба памяшкання, лядоўня “Атлант” і часткова — прадукцыя. Пацярпелых няма.

Прычынай узгарання магло стаць кароткае замыканне лядоўні, якое здарылася з-за няправільнай эксплуатацыі электрасетак, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

←Теракт в Стамбуле: среди погибших есть граждане СНГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика