У Гродне ўначы абваліўся балкон на шматпавярховым будынку
31.12.2016 10:55
—
Разное
![У Гродне ўначы абваліўся балкон на шматпавярховым будынку](http://www.21.by/pub/news/2016/12/1483176519532981.jpg)
Фота мае ілюстратыўны характар
У Гродне ў жылым шматпавярховіку на плошчы Дзекабрыстаў абваліўся балкон. Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў экстраныя службы 31 снежня ў 4.34. Гэта быў першы паверх, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў.
Мяркуецца, што прычынай абвалу стала карозія металічных элементаў пліты, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Гэта не адзінае надзвычайнае здарэнне, якое адбылося ў горадзе над Нёманам цягам апошніх сутак: увечары ў пятніцу ў аддзяленні “Альфа-Банка” па вуліцы Горкага знайшлі падазроную скрыню, якую давялося правяраць на наяўнасць выбухоўкі. Небяспеку не выявілі.