У Рагачоўскім раёне пасажыр трактара выпаў з кабіны і загінуў
30.12.2016 13:13
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
У Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці каля вёскі Доўск раніцай 29 снежня пасажыр трактара "МТЗ" выпаў з кабіны і загінуў. Гэтаму папярэднічала сутыкненне з мікрааўтобусам Mercedes, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Загінуламу было 48 гадоў. У бальніцу трапіў 57-гадовы трактарыст, які атрымаў траўмы, інфармуе прэс-служба МУС Беларусі.
Мікрааўтобусам кіраваў 31-гадовы жыхар Гомеля. Ён, верагодна, не пацярпеў. Праводзіцца расследаванне абставін ДТЗ.