"Калi шчыра верыць - казка абавязкова ажывае!" Новогоднее видеопоздравление главы АБФФ
Прэс-служба Беларускай федэрацii футбола апублікавала святочны відэазварот старшыні АБФФ Сяргея Румаса, якi павіншаваў заўзятараў з надыходзячым 2017 годам.
Вiдэа: АБФФ

— Пакiньма сум i расчараваннi ў мiнулым! Возьмем у 2017-ы веру ў найлепшае i выдатнае. Хай у год Пеўня выявяцца настойлiвасць i моц вашага характару. Хай бравая птушка напоўнiць хату ўтульнасцю, жыццё — дабрабытам, а адносiны — узаемным разуменнем.
Жадаю маляўнiчых эмоцый, шчаслiвых навагоднiх спадзяванняў, а таксама нязломнага поспеху. Хай пазiтыў i мэтанакiраванасць дамiнуюць у вашай душы i прыносяць усё жаданае i неабходнае, даўгачаканае i вiдавочнае. Каб новае i неардынарнае расквечвала ваша жыццё праз яркiя фарбы, што знiшчаюць будзённую шэрасць.
Калi шчыра верыць, то казка абавязкова ажывае!
Шчыра спадзяюся, што ў вас атрымаецца выпрастаць белыя крылы ва ўвесь абсяг, здзейснiць самыя патаемныя мары. Будзьце шчаслiвыя, шаноўныя сябры. З Новым годам, шчаслiвых Калядаў! — пажадаў Сяргей Румас.