У Гродне аўтамабіль тушылі слоікамі з вадой
30.12.2016 09:38
—
Разное

Фота: autogrodno.by
"Мазда" гродзенца Аляксандра нечакана загарэлася проста падчас руху. Здарэнне адбылося зранку 29 снежня на вуліцы Урублеўскага, піша autogrodno.by.
Калі кіроўца пабачыў дым з маторнага адсека, ёнадразу заглушыў аўтамабіль. На дапамогу яму прыйшлі кіроўцы яшчэ шасці аўтамабіляў, якія спыніліся побач. Людзі падбягалі з вогнетушыцелямі і слоікамі з вадой.
Але, кажа Аляксандр, з чатырох вогнетушыцеляў спрацаваў толькі адзін. Рэальная дапамога атрымалася толькі ў мужчын з пяцілітровымі слоікамі вады — яны змаглі збіць полымя. Справіліся з узгараннем супрацоўнікі МНС, якія прыбылі праз 5 хвілін пасля тэлефанавання.