У Мінску затрыманы дырэктар аднаго з візавых цэнтраў

Источник материала:  
28.12.2016 19:52 — Разное
У Мінску затрыманы дырэктар аднаго з візавых цэнтраў

У Мінску затрымалі дырэктара турфірмы за нелегальныя паслугі па падрыхтоўцы дакументаў для шэнгенскіх візаў. Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", схема працавала з 2013 года. Супрацоўнікам кампаніі было не важна, ці мае чалавек права наведваць Еўропу. Усе неабходныя дакументы яны збіралі самі. Пры гэтым незаконна выкарыстоўвалі пячаткі розных банкаў або фірмаў.

Паведамляецца, што паслугамі згаданай турфірмы карысталіся ў тым ліку і арганізатары каналаў нелегальнай міграцыі. Падчас вобыску ў зламыснікаў знайшлі і канфіскавалі звыш 300 тысяч долараў, амаль сто падробленых пячатак, клішэ і даведак. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, сярод кліентаў часта сустракаліся і выхадцы з краін "з павышанай тэрарыстычнай актыўнасцю". Дакладная колькасць людзей, якім удалося атрымаць візу па падробленых дакументах, высвятляецца.

←Показания счетчиков воды белорусы смогут подавать через ЕРИП

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика