З санаторыя ў Бабруйску падчас пажару эвакуявалі 30 чалавек (фота)

Источник материала:  
28.12.2016 11:07 — Разное
З санаторыя ў Бабруйску падчас пажару эвакуявалі 30 чалавек (фота)
Фота: mchs.gov.by

З санаторыя "Шыннік" у Бабруйску падчас пажару эвакуявалі 30 чалавек. Узгаранне на першым паверсе будынка прыёмна-медыцынскага корпуса адбылося каля 16-й гадзіны 27 снежня. Як інфармуе прэс-служба МНС, яшчэ да прыезду ратавальнікаў персанал санаторыя правёў эвакуацыю людзей. Пацярпелых не было. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнага абыходжання з агнём — гарэла будаўнічае смецце.

←Бывший глава организации "В помощь детям-сиротам" сядет на пять лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика