У Салігорску жанчына вынесла са склада маёмасці на 75 тысяч долараў

Фота: ria.ru
У Салігорску 54-гадовая жанчына вынесла са склада маёмасці на 150 тысяч рублёў (каля 75 тысяч долараў). Яна працавала на ААТ "ЛМЗ Універсал" на адным са складаў. Каб пазбегнуць адказнасці за здзейсненыя крадзяжы, жанчына паведаміла праваахоўнікам пра пранікненне на склад невядомай асобы, якая скрала таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Аднак следчыя прыйшлі да высновы, што "заяўленыя абставіны здзейсненага крадзяжу створаны штучна і не адпавядаюць сапраўднасці".
Высветлілася, што работніца прадпрыемства, якая з'яўлялася матэрыяльна адказнай асобай, шмат гадоў выносіла са склада інструменты і абсталяванне, якія пасля прадавала. Жанчына дала прызнальныя паказанні. Крымінальную справу ў яе адносінах распачалі па двух артыкулах — "прысваенне і растрата маёмасці асобай, якой яна даверана, учыненае ў асабліва буйным памеры" (ч. 4 арт. 211 КК) і "заведама ілжывы данос, здзейснены з карыслівых меркаванняў" (ч. 2 арт. 400 КК). Жанчына знаходзіцца пад вартай, на яе маёмасць накладзены арышт.
Як адзначае афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, ужо вядомыя саўдзельнікі згаданай работніцы. Іх дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка.