28 снежня ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру
27.12.2016 12:33
—
Разное
Фота з сацсетак
У сераду, 28 снежня, у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі абяцаюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. У многіх раёнах будзе снег, слабая мяцеліца, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.
Па прагнозах метэаролагаў, вецер будзе паўночна-заходні, паўночны 6-11 метраў за секунду. Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а днём — у асобных раёнах краіны магчымыя парывы да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў сераду прагназуецца ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла.