У Баранавічах 15-гадовы школьнік скончыў жыццё самагубствам
26.12.2016 16:56
—
Разное
Фота: Fotolia
У Баранавічах 15-гадовы школьнік скончыў жыццё самагубствам. Яго цела знайшлі ўдзень 22 снежня па месцы жыхарства з прыкметамі асфіксіі, паведаміла Intex-press афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.
Следчы камітэт высвятляе абставіны гібелі падлетка, праводзяцца апытанні сваякоў, суседзяў, аднакласнікаў і настаўнікаў школы, вывучаюцца яго асабістыя запісы, камп'ютар. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "давядзенне да самагубства" (арт. 115 КК).