Жыхарка Мядзельшчыны атрымала 5 гадоў пазбаўлення волі за суценёрства

Источник материала:  
22.12.2016 20:19 — Разное
Жыхарка Мядзельшчыны атрымала 5 гадоў пазбаўлення волі за суценёрства
Здымак з архіву.

21-гадовая жыхарка вёскі Княгінін Мядзельскага раёна атрымала 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за суценёрства. Такое рашэнне вынес суд Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу, інфармуе БЕЛТА.

Дзяўчыну прызналі вінаватай "ва ўцягванні і выкарыстанні для заняцця прастытуцыяй заведама непаўналетняй". Раней яна не мела праблем з законам.

Адзначаецца, што пацярпелая, 17-гадовая навучэнка каледжу, жыве з маці. З-за цяжкага матэрыяльнага становішча сям'і ёй часам даводзілася пазычаць грошы ў знаёмай, той самай, якая была асуджана. Каб хутка вярнуць гэтыя грошы, апошняя ўцягнула дзяўчыну ў прастытуцыю. Яна размяшчала на сайтах знаёмстваў анкеты з фотаздымкамі навучэнкі, пазыцыянавала яе, як 19-гадовую дзяўчыну, якая аказвае сэксуальныя паслугі, а пасля атрымлівала грошы.

←Дым истории: старинный паровоз снова выехал из ворот Дамаска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика