У Мінску мужчына з нажом пабіўся з моладдзю ў аўтобусе з-за нацысцкіх лозунгаў

Источник материала:  
22.12.2016 10:50 — Разное
У Мінску мужчына з нажом пабіўся з моладдзю ў аўтобусе з-за нацысцкіх лозунгаў
Фота: mosmonitor.ru

Бойка з ужываннем нажа адбылася ў адным з мінскіх аўтобусаў у мінулыя выходныя, піша tut.by са спасылкай на праграму "Зона Х" на беларускім тэлебачанні.

Паведамляецца, што ў аўтобусе кампанія маладых людзей пачала выкрыкваць фашысцкія лозунгі і "зігаваць". Адзін з пасажыраў не вытрымаў і зрабіў ім заўвагу. Слоўная сварка перарасла ў бойку. Пажылы мужчына, абараняючыся, параніў аднаго з хлопцаў нажом. Параненага шпіталізавалі, яго жыццю нічога не пагражае.

Міліцыя дае ўсім удзельнікам канфлікту прававую ацэнку. Таксама праваахоўнікі шукаюць сведкаў канфлікту.

У міліцыі кажуць, што кампанія моладзі трымаецца ультраправых поглядаў. Таксама адзначаецца, што ўсе маладыя людзі — "блізкія да футбола". Праваахоўнікі затрымалі яшчэ двух удзельнікаў канфлікту, пенсіянер Мікалай застаецца на волі.

←ТОП-10 событий первого круга мини-футбольного ЧБ глазами болельщика "Столицы"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика