У пасёлку Гатава пад Мінскам сутыкнуліся тры аўто

Источник материала:  
22.12.2016 11:24 — Разное
У пасёлку Гатава пад Мінскам сутыкнуліся тры аўто
Фота: ДАІ Мінскага раёна

Адразу тры аўто сутыкнуліся на дарозе ў пасёлку Гатава пад Мінскам. Пра падрабязнасці агенцтву БЕЛТА распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ УУС Мінскага райвыканкама Кацярына Сільчанка.

ДТЗ адбылося ўвечары 21 снежня. 47-гадовы кіроўца Chrysler 300M выязджаў з другараднай дарогі на галоўную. Пры гэтым ён сутыкнуўся з Subaru Tribeca, якая рухалася па галоўнай.

Пасля сутыкнення Chrysler працягнуў рухацца і ўрэзаўся ў мікрааўтобус Mercedes-Benz Sprinter, які ехаў насустрач яму. Пры аварыі траўмы атрымала 33-гадовая пасажырка мікрааўтобуса.

←200 пустующих домов за пять лет под снос. В Гродненском районе избавляются от заброшенного жилья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика