Кіроўца фуры разаграваў ежу на газавай гарэлцы і атрымаў цяжкія апёкі
20.12.2016 10:24
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Кіроўца фуры разаграваў ежу на газавай гарэлцы і атрымаў цяжкія апёкі. Здарэнне адбылося а 4-й гадзіне раніцы 20 снежня на абочыне аўтадарогі "М-1" каля вёскі Заямнае ў Стаўбцоўскім раёне.
Як інфармуе прэс-служба МНС, газавая гарэлка была ўсталяваная ў кабіне аўтамабіля МАЗ-5440. У выніку ўспышкі газа-паветранай сумесі кабіна загарэлася, мужчына атрымаў апёкі 1-3 ступені (70-80% цела). Пажар ліквідавалі відавочцы. Кіроўца знаходзіцца ў рэанімацыі.
Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць парушэнне эксплуатацыі газавай гарэлкі.