Пад Лунінцам аўтамабіль урэзаўся ў пліту меліярацыйнага канала (фота)

Фота: gaibrest.by
Аўтааварыя ў Лунінецкім раёне скончылася лякарняй для пасажыра "Пежо". Як паведамляе gaibrest.by, ДТЗ адбылося ўдзень 18 снежня, каля 13.25.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовая жыхарка Ляхавічаў ехала з мужам на "Пежо". За 100 метраў ад вёскі вёскі Бастынь жанчына не справілася з кіраваннем, і аўтамабіль занесла на дарозе. Па звестках ДАІ, кіроўца не выбрала бяспечную хуткасць руху, не ўлічыла ўмовы надвор'я і стан праезнай часткі дарогі. Пры заносе аўтамабіль занесла ў правы кювет, дзе ён сутыкнуўся з жалезабетоннай плітой меліярацыйнага канала.
Пры ДТЗ пацярпеў 27-гадовы пасажыр — муж кіроўцы, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні. З траўмамі яго шпіталізавалі ў Лунінецкая цэнтральную раённую лякарню. Па звестках ДАІ, стаж кіравання кіроўцы складае паўгода.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.