У Брэсце згарэла маршрутнае таксі (фота)
19.12.2016 09:44
—
Разное

Фота: 112.by
У Брэсце згарэла маршрутнае таксі. Здарэнне адбылося пасля 18-й гадзіны 17 снежня на вуліцы Кацін Бор. "Мэрсэдэс-Спрынтар" загарэўся на канчатковым прыпыначным пункце ўжо пасля высадкі пасажыраў. Ніхто з людзей не пацярпеў.
Агонь цалкам знішчыў мікрааўтобус. Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку, інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці.