У Брэсце на пажары ўратавалі дваіх малых хлопчыкаў (фота)
18.12.2016 12:58
—
Разное

Фота: МНС
Дваіх маленькіх хлопчыкаў паспелі ўратаваць на пажары, які здарыўся ў прыватным доме ў Брэсце па вуліцы Смірнова. Дзеці засталіся жывымі і няўшкоджанымі дзякуючы суседцы, якая вынесла іх з дому праз акно.
Здарэнне адбылося ў суботу ўдзень. Бацькі пайшлі з дома: тата — у краму за пакупкамі, мама — да суседкі. Пры гэтым у ваннай засталася працаваць пралка. Адбылося кароткае замыканне і пачаўся пажар. Старэйшы хлопчык, якому 8 гадоў, адчыніў акно і стаў клікаць на дапамогу. Першай да акна падбегла суседка і выцягнула дзяцей. Малодшаму з братоў 2 гады.
Пажарныя патушылі ўзгаранне за 8 хвілінаў. Агонь пашкодзіў унутраную аздобу ваннай, пралку і перакрыцце. Ніхто не пацярпеў, паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.