Пад Кобрынам жанчына трапіла пад колы школьнага аўтобуса (фота)
17.12.2016 10:29
—
Разное
Фота: ДАІ
У Кобрынскім раёне 64-гадовая жыхарка вёскі Малыя Корчыцы трапіла пад колы школьнага аўтобуса. Паводле інфармацыі Брэсцкай абласной ДАІ, здарэнне адбылося 16 снежня каля 7.20. Пацярпелая ішла па краі праезнай часткі дарогі і не мела на сабе флікераў. Кіроўца аўтобуса, які вёз дзяцей на вучобу, не заўважыў пешахода.
У выніку наезду жанчына атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная ў Кобрынскую раённую лякарню. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.