Беларусы затрымалі расіяніна, які на аўтамабілі Hummer ехаў у Польшчу
16.12.2016 19:20
—
Разное
Фота: gpk.gov.by
Беларускія памежнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, які на аўтамабілі Hummer ехаў у Польшчу. Здарэнне адбылося 14 снежня ў пункце пропуску "Брузгі". Падчас афармлення на выезд з Беларусі высветлілася, што 33-гадовы мужчына — у спісе асобаў, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку.
Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, таксама памежнікі звярнулі ўвагу на страхавы поліс на аўтамабіль, які меў прыкметы частковай падробкі (быў выпраўлены тэрмін яе дзеяння). Расіяніну пагражае крымінальная адказнасць — да двух гадоў абмежавання волі. Дакументы адправілі на экспертызу, праводзіцца праверка. Затрыманага памежнікі перадалі супрацоўнікам Гродзенскага РАУС.