П'яны гамяльчук дэбашырыў на мяжы з Літвой

Источник материала:  
15.12.2016 20:21 — Разное
П'яны гамяльчук дэбашырыў на мяжы з Літвой
Фота: gpk.gov.by

У круглую суму абыйдзецца скандал на мяжы 33-гадоваму гамельчуку, учынены 14 снежня.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, на пункце пропуску "Каменны Лог" да памежнікаў звярнуліся пасажыры аўтобуса "Setra", які ехаў з Літвы ў Беларусь. Яны паскардзіліся на паводзіны свайго нецвярозага спадарожніка.

Памежнікі паспрабавалі суцішыць мужчыну, зрабіўшы яму заўвагу. Аднак нецвярозы турыст стаў яшчэ больш шумець і абурацца. У выніку яго затрымалі і даставілі ў службовае памяшканне для разбору. Потым гамельчука перадалі супрацоўнікам Ашмянскага РАУС.

На яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы. За дробнае хуліганства яму пагражае штраф да 30 базавых велічыняў (610 рублёў) або адміністрацыйны арышт. А за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў — штраф да 50 базавых (1010 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

←Белорусы привлекли миллион долларов на приложение для женщин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика