У Светлагорску грузавік зачапіўся кузавам за цеплатрасу (фота)
14.12.2016 11:20
—
Разное

Фота: vk.com/svetliygorod
У Светлагорску грузавік зачапіўся кузавам за цеплатрасу. Здарэнне адбылося каля прадпрыемства "СветлагорскХімвалакно", паведамляюць карыстальнікі сацсетак. Нібыта, кіроўца забыўся апусціць кузаў, з-за чаго і адбылося здарэнне. Для таго, каб вызваліць з "палону" МАЗ, выклікалі аўтакран. Дадзеных пра пацярпелых няма.
Здымкі здарэння з'явіліся ў сацсетках.