Пад Кобрынам кіроўца фуры збіў жанчыну і ўцёк з месца здарэння

Источник материала:  
12.12.2016 07:15 — Разное
Пад Кобрынам кіроўца фуры збіў жанчыну і ўцёк з месца здарэння
Фота: dpchas.com.ua

Жыхарка Кобрына трапіла ў лякарню з політраўмай, адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і множнымі пераломамі костак чэрапа пасля ДТЗ, якое адбылося зранку 10 снежня.

Як паведамляецца ў зводцы УУС Брэсцкага аблвыканкама, 43-гадовая жанчына пераходзіла дарогу на трасе М1 каля вёскі Барысава Кобрынскага раёна па-за пешаходным пераходам. Паводле папярэдняй версіі, яе збіла фура Scania. Жанчыну з множнымі траўмамі медыкі даставілі ў лякарню.

Кіроўца з месца здарэння ўцёк. Праваахоўнікі ўключылі план "Перахоп" і здолелі затрымаць мужчыну. Выявілася, што гэта 25-гадовы кіроўца прыватнага прадпрыемства, жыхар Клецка Мінскай вобласці.

Следчы камітэт пачаў на мужчыну крымінальную справу за пакіданне ў небяспецы.

←Аварыя на ЦЭЦ-4 пакінула мінчукоў уначы без святла і цяпла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика