Новыя ахвяры тонкага лёду — у Мазырскім раёне на возеры патануў рыбак

Источник материала:  
11.12.2016 11:30 — Разное
Новыя ахвяры тонкага лёду — у Мазырскім раёне на возеры патануў рыбак

У Мазырскім раёне на возеры праваліўся пад тонкі лёд і загінуў мужчына. Здарэнне адбылося 10 снежня — сведка інцыдэнту патэлефанаваў у МНС і паведаміў, што ў вадаёме ў вёсцы Загорыны тоне чалавек. На момант прыбыцця выратавальнікаў пацярпелы знаходзіўся на паверхні вады ў 10 метрах ад берагу і быў у непрытомным стане.

Мужчыну дасталі з вады і паспрабавалі рэанімаваць, але медыкі хуткай дапамогі канстатавалі смерць. Пазней высветлілася, што мужчына прыйшоў на возера лавіць рыбу і няправільна ацаніў трываласць лёду на вадаёме.

У той жа дзень двое жыхароў Ашмянскага раёна праваліліся пад лёд на вадаёме каля вёскі Лейлубка — гэта былі мужчына і жанчына-пенсіянерка. Насельніцтва і выратавальнікі дасталі іх з вады, шпіталізацыя пацярпелым не спатрэбілася, перадае прэс-служба МНС.   

У Мінскай вобласці ўведзеная забарона выхаду на лёд — адпаведнае распараджэнне выдаў сталічны аблвыканкам. У рэгіёне зафіксаваныя частыя здарэнні на вадзе, у тым ліку з гібеллю людзей.

←В Стамбуле совершен двойной теракт. Погибли 29 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика