У Нясвіжы выратавальнікі паспелі дастаць з вады рыбака

Источник материала:  
10.12.2016 10:57 — Разное
У Нясвіжы выратавальнікі паспелі дастаць з вады рыбака

У Нясвіжы выратавальнікі паспелі дастаць з вады рыбака, які праваліўся пад тонкі лёд. Здарэнне адбылося ўвечары 9 снежня — выклік у дзяжурную частку МНС паступіў у 18.40. Паводле відавочцаў, на сажалцы па вуліцы Сыракомлі ў Нясвіжы тануў мужчына.

Выратавальнікі прыбылі на месца і дасталі пацярпелага з вады. 57-гадовы рыбак трапіў у лякарню ў стане агульнага пераахалоджання, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Спецыялісты нагадваюць, што выходзіць на лёд таўшчынёй меней за 10 см небяспечна. Трывалы лёд мае блакітны колер, а калі ён набывае жаўтаватае або шэрае адценне, выходзіць на яго нельга.

←Беларусь присоединилась к дополнительному протоколу к Конвенции Совета Европы против допинга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика