Рабаў распавёў пра надвор'е, якое чакае беларусаў у снежні
08.12.2016 19:19
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, распавёў Еўрарадыё пра надвор'е, якое чакае беларусаў у снежні 2016 года. У канцы бягучага тыдня ў нашай краіне захаваецца адліга, якую ў пачатку наступнага тыдня зменіць пахаладанне. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 4-11 градусаў марозу (пры праясненнях — да 15 градусаў ніжэй за нуль). Зноў будзе галалёдзіца. Але за пахаладаннем зноў прыйдзе пацяпленне.