Пад Салігорскам сутыкнуліся два аўтобусы, ёсць пацярпелыя (фота)
08.12.2016 12:12
—
Разное

Фота: vk.com/soligorsk_auto
Два аўтобусы суткнуліся ў Салігорскім раёне зранку 7 снежня, інфармуе БЕЛТА ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Паведамляецца, што 56-гадовы кіроўца аўтобуса "Нёман" ехаў у бок Салігорска і на закругленні дарогі няправільна выбраў хуткасць руху. Мужчына не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу.
Там ён сутыкнуўся з аўтобусам КАВЗ, які рухаўся насустрач яму. Пры ДТЗ пацярпелі пасажыры аўтобуса КАВЗ. Два з іх з траўмамі трапілі ў лякарню.
Найбольш пацярпеў 58-гадовы пасажыр гэтага аўтобуса, жыхар Салігорска. Мужчыну шпіталізавалі ў аддзяленне рэанімацыі з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам асновы чэрапа.
Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце ДТЗ.